РУС
       
Стекло полированное cтекло
Стекло
Стекло

Каталог прадукцыі



Цяплічнае шкло

ААТ “Гомельшкло” вырабляе цяплічнае шкло марак М1 – М4. Шкло для цяпліц ўяўляе сабой ліставое загартаванае шкло, якое выраблена па індывідуальнай спецыфікацыі спажыўца. Вырабляецца са шкла вялікага фармату (6000*3210мм) на аўтаматызаванай лініі парэзкі, што забяспечвае максімальную дакладнасць неабходных спажыўцу геаметрычных памераў.

Цяплічнае шкло, парэзанае па памерах заказчыка, дазволіць хутка вырабіць шкленне цяпліц любога памеру. Дзякуючы мінімальным адхіленням пры парэзцы наша шкло легка і дакладна ўсталеўваецца пры мантажы, гарантуючы даўгавечнае і якаснае шкленне Вашых цяплічных комплексаў.

Шкло з’яўляецца традыцыйным матэрыялам для пакрыцця цяпліц. Да аснойных пераваг дадзеннага матэрыялу можна аднесці:

  • Высокая празрыстасць, якая не змяняецца з цягам часу.
  • Высокая святлопрапускная здольнасць шкла да 90%, якая дабратворна ўплывае на рост і развіцце культур.
  • Выдатна прапускае ўльтрафіялет, а гэта значыць, што ўсе сонечныя прамяні будуць бесперашкодна трапляць па усёй плошчы раслін.
  • Валодае хімічнай інэртнасцю да кіслот і растваральнікаў, як хімічнага, так і расліннага паходжання.
  • Добрыя цеплаізаляцыйныя ўласцівасці.
  • Высокая ўстойлівасць да абразіўных ўздзеянняў дае магчымасць паверхні шкла захоўваць бездакорны вонкавы выгляд працяглы час.
  • Тэрмін службы шкла пераўзыходзіць іншыя матэрыялы і дасягае 50 гадоў.

Кантактная інфармацыя:
+375 (232) 97-09-06

РУС
       

 

Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь
Гомельскі гарадскі выканаўчы камітэт

© Copyright 2017
ААТ «Гомельшкло»
post@gomelglass.by