РУС
       
Стекло полированное cтекло
Стекло
Стекло

Каталог прадукцыі



Ламінаванае шкло (Lamicon cristal Gomel)

Стылявое аблічча сучасных пабудоў немагчыма ўявіць без выкарыстання шкла ў якасці будаўнічага матэрыялу. Сучасная архітэктура патрабуе ўстаноўкі спецыяльна распрацаванага бяспечнага высокатэхналагічнага шкла. Такім рашэннем з’яўляецца выкарыстанне ламінаванага шкла (трыплекс). Ва ўсім свеце расце аб’ём вытворчасці і прымянення ў будаўніцтве гэтага віду шклення. Дзякуючы сваім унікальным уласцівасцям, яно забяспечвае максімальную ахову чалавека, таму што пры разбурэнні асколкі не разлятаюцца, а застаюцца на клейкім пласце.

Працэс ламініравання ўяўляе сабой аб’яднанне паміж сабой двух і болей лістоў шкла клейкай полівінілбутыральнай плёнкай пад уздзеяннем высокай тэмпературы і ціску ў аўтаклаве. Гэты метад зборкі дазваляе рэалізаваць разнастайныя дызайнерскія рашэнні за кошт спалучэння шкла розных тыпаў і таўшчынь з рознымі па колеру плёнкамі ў адным шматслойным лісце.

Нашы магчымасці ў вытворчасці ламінаванага шкла:

  • Прадукцыйнасць: 3 млн. м.кв. у год
  • Мінімальныя памеры ліста: 500 х 800 мм
  • Максімальны памер шкла: 3210 х 6000 мм
  • Таўшчыня шматслойнага шкла: ад 6 да 60 мм
  • Магчымасць выкарыстання каляровых і спецыяльных плёнак
  • Таўшчыня плёнкі: 0,38 мм, 0,76 мм, 1,14 мм, 1,52 мм
  • Магчымасць работы з энергазберагаючым шклом

Асноўныя якасці ламінаванага шкла:

  • Бяспека пры эксплуатацыі
    Забяспечвае высокі ўзровень бяспекі: пры разбіванні ламінаванае шкло не разлятаецца на дробныя асколкі, а ўтрымліваецца плёнкай.
  • Энергаэфектыўнасць
    Выкарыстанне ламінаванага шкла зніжае каэфіцыент прапускання сонечнай энергіі і назапашвання цяпла ў памяшканнях, што садзейнічае зніжэнню акумуляцыі цяпла ўнутры будынка і цеплавой нагрузкі, што ў пэўных кліматычных умовах забяспечвае памяньшэнне эксплуатацыйных затрат на падтрыманне адпаведнага мікраклімату.
  • Стойкасць да ўльтрафіялетавага выпраменьвання
    Ламінаванае шкло забяспечвае эфектыўную ахову ад шкоднага ўльтрафіялетавага выпраменьвання, што дазваляе выкарыстоўваць яго для засцярогі ад разбуральнага ўздзеяння святла.
  • Надзейнасць
    Механічная трываласць сведчыць, што ламінаванае шкло ў шмат разоў болей устойліва да любой дэфармацыі і механічных нагрузак, якія здольны прывесці да яго разбурэння. Ламініраванне – тэхналогія, якая звязвае паняцці “бяспекі” і “шкла” ў адно. Выкарыстанне плёнак рознага класа аховы дазваляе вырабляць куленепрабівальнае, выбухастойкае і ўдаратрывалае шкло.
  • Шумаізаляцыя
    Высокія гукаізалюючыя магчымасці ўнутранага змацавальнага пласта робяць ламінаванае шкло эфектыўным гукаізалюючым матэрыялам. Яно здольна эфектыўна зніжаць уздзеянне непажаданых шумоў і валодае павышанай шумаізаляцыяй.
  • Тэхналагічнасць
    У адрозненне ад звычайнага загартаванага шкла, якое прайшло адпал, ламінаванае шкло можна рэзаць, свідраваць адтуліны, вырабляць апрацоўку канта.
  • Даўгавечнасць
    Ламінаванае шкло надзейна ў эксплуатацыі, устойліва да сцірання, карозіі і атмасферных ападкаў, зберагае колер, трываласць, аптычную празрыстасць шкла і іншыя якасныя прыкметы на працягу ўсяго тэрміну службы будынка.
  • Універсальнасць
    Шырокі спектр колераў і таўшчынь ламінаванага шкла з’яўляецца асновай розных надзейных і бяспечных праектных рашэнняў.

Сферы прымянення ламінаванага шкла:

  • У будаўніцтве для вонкавага шклення (знешнія фасады, балконы і лоджыі, аконныя праёмы, шкляныя дахі);
  • Пры ўнутраным аздабленні будынкаў і збудаванняў;
  • Пры афармленні ўваходаў і вестыбюляў грамадскіх будынкаў;
  • Пры афармленні ўнутрыофісных перагародак, дзвярэй, агароджванняў;
  • Для вырабу шкляных падлог, прыступкаў лесвіц, парэнчавага шклення лесвіц;
  • Пры шкленні гандлёвых павільёнаў і прыпыначных комплексаў;
  • Для вырабу шклопакетаў;
  • Для шумаізаляцыі жылых забудоў уздоўж хуткасных аўтамабільных дарог, аэрапортаў, чыгуначных магістраляў;
  • Для вырабу прадметаў мэблі і дэкору;
  • Для вырабу душавых кабін;
  • Для вырабу акварыумаў;
  • Для вырабу самастойных элементаў інтэр’еру;
  • Пры шкленні школ, спартыўных залаў, дзіцячых садоў, банкаў, паштовых аддзяленняў, ювелірных магазінаў, вітрын магазінаў, бальніц, турмаў, музеяў і інш.

Ламінаванае шкло - універсальны будаўнічы прадукт


Ламінаванае шкло. Бяспека Ламінаванае шкло. Шумаізаляцыя

Кантактная інфармацыя
+375 (232) 97-09-06

РУС
       

 

Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь
Гомельскі гарадскі выканаўчы камітэт

© Copyright 2017
ААТ «Гомельшкло»
post@gomelglass.by