РУС
       
Стекло полированное cтекло
Стекло
Стекло

Каталог прадукцыі



Загартаванае шкло

Загартаванае шкло ўяўляе сабой ліставое шкло, падвергнутае спецыяльнай тэрмічнай апрацоўцы, у выніку якой забяспечваецца павышаная механічная трываласць, тэрмаўстойлівасць і бяспечнасць пры разбурэнні.

Нашы магчымасці ў вытворчасці загартаванага шкла:

  • Мінімальныя памеры ліста: 210 х 210 мм
  • Максімальны памер шкла: 1600 х 2600 мм
  • Таўшчыня загартаванага шкла: ад 4 да 12 мм
  • Клас абароны: CM1-CM3

Трываласць загартаванага шкла на выгіб і удар ў пяць-шэсць разоў больш, чым ў звычайнага шкла. Напрыклад, загартаванае шкло вытрымлівае удар мяшком са свінцовай дроб’ю масай 45 кг з вышыні падзення 1,2 м, у той час, як ліставое шкло не вытрымлівае удар нават з вышыні 0,3 м. У загартаванага шкла істотна павялічваецца ў параўнанні з ліставым шклом тэрмічная трываласць (загартаванае шкло вытрымлівае перапад тэмператур ў межах 200 С.) Пры разбурэнні загартаванае шкло фрагментуецца на дробныя аскепкі (ад 1 да 10 мм) з тупымі гранямі, што выключае магчымасць траўміравання.

Дзякуючы пералічаным якасцям загартаванае шкло выкарыстоўваецца для бяспечнага шклення наземнага транспарту (легкавых і грузавых аўтамабіляў, сельскагаспадарчай і іншай спецыялізаванай тэхнікі, чыгуначнага транспарту і інш.), светапразрыстых будайнічых канструкцый (аконных і дзвярных блокаў, вітрын, элементаў агароджы лоджый, балконаў, структурнага шклення фасадаў і інш.), а таксама ў месцах з высокай ступенню магчымасці разбурэння шкла ўвыніку механічнай і цеплавой нагрузкі.

Камп’ютарная парэзка шкла пры вырабе загартаванага шкла дазваляе дамагацца максімальнай дакладнасці памераў гатовых вырабаў.

ААТ “Гомельшкло” мае магчымасць дэкараваць вырабы з загартаванаага шкла шляхам нанясення розных відаў фарбы на паверхню шкла метадам шаўкаграфічнага друку. Сення прадпрыемствам вырабляюцца дэкаратыўныя вырабы з загартаванага шкла: палічкі для бытавых халадзільнікаў, шкловырабы для духавых шафаў электрычных і газавых пліт, а таксама дэкаратыўныя шкловырабы для мэблі.

Кантактная інфармация:
+375 (232) 97-12-00

РУС
       

 

Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь
Гомельскі гарадскі выканаўчы камітэт

© Copyright 2017
ААТ «Гомельшкло»
post@gomelglass.by