РУС
       
Стекло полированное cтекло
Стекло
Стекло

Каталог прадукцыі



Транспартныя TPS-шклопакеты

Выраб шклопакетаў для транспарту з'яўляецца адным з напрамкаў вытворчасці, якія развівае ААТ «Гомельшкло». Існуючыя вытворчыя магутнасці прадпрыемства па прамысловай апрацоўцы шкла, у тым ліку загартоўцы, дазваляюць у аператыўны тэрмін выпускаць бяспечнае шкло, якое выкарыстоўваецца ў далейшым вытворчым ланцужку пры вырабе шклопакетаў. Прымяненне цёплай TPS-рамкі у сукупнасці са спецыяльным шклом забяспечвае выхад прадукту, адпаведнага ўсім патрабаванням, што прад'яўляюцца да сучасных канструкцый у транспарце.

Адметная асаблівасць TPS-рамкі: яна распрацавана нямецкімі інжынерамі спецыяльна для транспартных шклопакетаў. Тэрмапластычныя ўласцівасці рамкі вызначаюць цэласнасць, захаванне зыходных уласцівасцяў канструкцыі нават пры значным уздзеянні фактараў навакольнага асяроддзя (сонечнай радыяцыі, вільготнасці, перападах тэмператур і інш.), ўстойлівасць да павышанага ўзроўню вібрацый у працэсе руху і іншых нагрузак.

Характарыстыкі прадукцыі:

  • плоскія шклопакеты адна- і двухкамерныя, прамавугольныя або з акругленнем вуглоў
  • мінімальны памер 350х190 мм
  • максімальны памер 1600х2500 мм
  • прастора паміж лістоў шкла ад 6 да 20 мм: запаўненне асушаным паветрам або аргонам
  • прымяненне загартаванага бясколернага, таніраванага, матавага, нізкаэмісійнага шкла з цвёрдым пакрыццём, лямінаванага шкла розных таўшчынь
  • адпаведнасць загартаванага шкла Правілам ЕЭК ААН №43 і ДАСТ 5727-88, шклопакетаў – ДАСТ Р 52172-2003
  • пацверджаны параметр бяспекі пры ўдары мадэллю галавы чалавека: бяспечнае разбурэнне загартаванага шкла, прагін і раскол шматслойнага шкла без парываў ПВБ-плёнкі
  • святлопрапусканне шклопакетаў: з загартаванага бясколернага шкла – 77%, з ужываннем лямінаванага шкла – 70-74%, з ужываннем загартаванага нізкаэмісійнага шкла – 70-76%

Вышэйпададзеныя характарыстыкі дазваляюць ўжываць шклопакеты ў неветравым бяспечным шкленні вагонаў цягнікоў, трамваяў, наземнага ціхаходнага транспарту (хуткасцю не больш за 25 км/г), дарожнай, с/г і спецтэхнікі, што пацверджана праведзенымі выпрабаваннямі. Таксама ААТ «Гомельшкло» гатова разгледзець магчымасць вырабу шклопакетаў для іншых відаў транспарту пры ўмове ўзгаднення неабходнай тэхнічнай дакументацыі і правядзення дадатковых выпрабаванняў.

ААТ «Гомельшкло» валодае істотным вопытам вытворчасці шклопакетаў для чыгуначнага транспарту.

Прыкладны асартымент выпускаемай прадукцыі:

  • Шклопакет для глухога акна
    • празрысты
    • з нанясеннем неабходных пазначэнняў і надпісаў тыпу «Аварыйны выхад»
  • Шклопакет для акна з фортачкай
    • па тыпу канструкцыі: фортачны/ падфортачны
    • па каляроваму рашэнню: празрысты/ матавы
    • па памеры: шырокі/вузкі

Магчымасці ААТ «Гомельшкло» дазваляюць вырабляць шклопакеты для чыгуначнага транспарту з неабходным заказчыку радыусам акруглення вуглоў, ажыццяўляць афарбоўку загартаванага шкла і нанясенне неабходных малюнкаў і надпісаў, маркіроўку шкла шаўкаграфічным метадам у адну або дзве фарбы, гартаваць і ўсталёўваць у шклопакет шкло розных таўшчынь (у тым ліку нізкаэмісійнае) у поўнай адпаведнасці з ўзгодненай дакументацыяй заказчыка.

ААТ «Гомельшкло» гатова да супрацоўніцтва і вытворчасці шклопакетаў для наземнага транспарту ў неабходных заказчыку аб'ёмах, з фіксаваннем цаны на працягу ўзгодненага перыяду паставак на ўмовах папярэдняй аплаты.


Кантактная інфармацыя
+375 (232) 97-12-00

РУС
       

 

Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь
Гомельскі гарадскі выканаўчы камітэт

© Copyright 2017
ААТ «Гомельшкло»
post@gomelglass.by