У ААТ «Гомельшкло» калектывам цэха прамперапрацоўкі выпускаецца спецыяльнае шкло – загартаванае, якое ў пяць-шэсць разоў мацней за звычайнае шкло. Уся прадукцыя гомельскіх шкловараў з’яўляецца прадукцыяй высокай якасці.
Загартаванае шкло выкарыстоўваецца для бяспечнага шклення наземнага транспарту (легкавых і грузавых аўтамабіляў, сельскагаспадарчай і іншай спецыялізаванай тэхнікі, чыгуначнага транспарту), святлопразрыстых будаўнічых канструкцый (аконных і дзвярных блокаў, вітрын, элементаў агароджы лоджый, балконаў, структурнага шклення фасадаў), а таксама ў месцах з высокай ступенню верагоднасці разбурэння шкла ў выніку механічнай і цеплавой нагрузак. Дадзены матэрыял актуальны для вырабу перагародак, вітрын, усходаў, падлогі.
Уся прадукцыя з маркай ААТ «Гомельшкло» адпавядае патрабаванням ТНПА і характарызуецца высокай якасцю, што пацверджана дакументамі адпаведнасці заканадаўству Рэспублікі Беларусь і тых краін, куды пастаўляецца беларускае ліставое шкло.
Вадзім ЛОСЬ.
Фота аўтара.
