Калектыў ТАА "Енісей" вырабіў і паставіў шкло для трох новых станцый Мінскага метрапалітэна.
Супрацоўніцтва ТАА «Енісей» і УП «МІНСКМЕТРАТБУД» пачалося ў 2023 годзе са шклення падземнага пераходу пад пр. Незалежнасці на скрыжаванні цэнтральнай магістралі з вул. Кірылы Тураўскага і Каліноўскага паблізу ад Гандлёвага цэнтра «Першы Нацыянальны гандлёвы дом».
На працягу 2024 года калектыў ТАА «Енісей» паставіў больш за 1000 квадратных метраў шкла для шклення новых станцый метро 3-й (Зеленалужскай) лініі метрапалітэна. Шкло шырока выкарыстоўвалася як унутры, так і звонку станцый. Гэта абумоўлена не толькі эстэтычна прывабным відам матэрыялу, але і яго функцыянальнасцю і трываласцю. Са шкла былі выраблены элементы для афармлення пераходных галерэй, парапетных агародж, пунктаў надгляду, ліфтавых шахт і супрацьдымнай заслоны ўнутры станцый, а таксама звонку пры ўваходзе ў станцыю метро былі зашклёныя купальныя падстрэшкі і ўваход у ліфт для людзей з абмежаванымі магчымасцямі.
Наталля ПАПОСЕМАВА, памочнік кіраўніка ТАА «Енісей».
Фота аўтара і Алены Басавой.
