Выхаванка спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву першаснай прафсаюзнай арганізацыі ААТ «Гомельшкло» Паліна Новікава – дачка Мікалая Леанідавіча Новікава, які працуе ўкладчыкам-упакоўшчыкам цэха паліраванага шкла нашага прадпрыемства – стала прызёрам першынства Еўропы па цяжкай атлетыцы. Іспаніі - Мадрыдзе.
Паліна Новікава выступала ў вагавой катэгорыі звыш 77 кг сярод дзяўчат да 17 гадоў. У лепшай спробе ў рыўку наша зямлячка падняла 86 кг,
а ў штуршку выдала ўдалыя падыходы на 102, 108 і 113 кг і стала ўладальніцай малога бронзавага медаля ў гэтым практыкаванні. У дваябор'і Паліна набрала 199 кг і стала чацвёртай.
Паліна Новікава вучыцца ў СШ №42 горада Гомеля, ёй 16 гадоў. Яна ўжо майстар спорту Рэспублікі Беларусь і з'яўляецца шматразовай пераможцай першынстваў Рэспублікі Беларусь па цяжкай атлетыцы.
Трэніруе Паліну Новікаву трэнер-выкладчык СДЮШАР ВПА ААТ "Гомельшкло", трэнер вышэйшай катэгорыі Руслан Краўчанка.
Рэдакцыя газеты "Шкло Беларусі" шчыра віншуе Паліну Новікаву, яе трэнера і бацькоў з высокім спартыўным вынікам. Новых пастаментаў пашаны табе, Паліна!
Вадзім Лось.
Оформите заявку на сайте, мы свяжемся с вами в ближайшее
время и ответим на все интересующие вопросы.
Наши специалисты ответят на любой интересующий вопрос
