Інжынер-тэхнолаг ААТ "Гомельшкло" Ксенія Грыцкевіч стала пераможцам рэспубліканскага конкурсу сярод маладых работнікаў прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў адукацыі Беларусі «ЅирегПРОФИ-2024». Лепшай яна стала ў намінацыі "ЅирегПРОФИ ў сферы будаўніцтва".
Конкурс, які праходзіў з 26 па 28 лістапада ў горадзе Мінску, з'яўляецца адзінай падобнай пляцоўкай у краіне, якая збірае на адной сцэне спецыялістаў з розных сфер. Каб дайсці да фіналу, Ксенія з поспехам пераадолела некалькі этапаў. У жніўні гэтага года яна рыхтавалася і ўдзельнічала ў раённым этапе конкурсу «ЅирегПРОФИ-2024». Для ўдзелу ў ім была праведзена вялікая арганізацыйная праца.
- Да раённага этапу патрабавалася падрыхтаваць тры відэаролікі, у якіх трэба было расказаць пра прадпрыемства, пра тое, чаму любіш сваю прафесію, а таксама творчы нумар, – распавядае Ксенія Грыцкевіч. - Дзякую ўсім, хто дапамагаў у гэтым і быў побач са мной.
Ксенія Грыцкевіч упэўнена атрымала перамогу, выступіўшы ў раённым этапе конкурсу. На абласным этапе конкурсу кампетэнтнае журы і спецыялісты, прагледзеўшы відэаролікі, безумоўна вырашылі, што сферу будаўніцтва Гомельшчыны на рэспубліканскім этапе будзе прадстаўляць інжынер-тэхнолаг ААТ «Гомельшкло».
ВАДЗІМ ЛОСЬ.
Фота аўтара.
