Калектыў участка спецыяльнага шкла цэха прамперапрацоўкі ААТ "Гомельшкло" ўпэўнена выпускае запланаваны аб'ём шкла.
Тут выпускаюць прадукцыю, запатрабаваную на ўнутраным і замежным рынках. Асноўная задача - гарантавана забяспечыць якасны выпуск запланаваных аб'ёмаў прадукцыі. Усе замовы, якія паступаюць у вытворчасць, выконваюцца.
Нягледзячы на тое, што сусветны рынак шкла цяпер перажывае не самыя лепшыя часы, калектыў ААТ "Гомельшкло" вядзе пастаянную работу па асваенні сыравінных матэрыялаў і камплектуючых ад альтэрнатыўных пастаўшчыкоў, што ў сваю чаргу дае магчымасць не толькі рухацца ў напрамку зніжэння сабекошту прадукцыі, але і забяспечыць сыравінную бяспеку высокатэхналагічных ліній участку.
Начальнік участка спецыяльнага шкла цэха прамперапрацоўкі Арцём Шышкавец расказаў: «Праца пад заказы дазволіла сканцэнтраваць сілы на выпуску патрэбнага аб'ёму шкла, рацыянальна выкарыстоўваць час для правядзення планавых сэрвісных і рамонтных работ. Мы праводзім навучанне і павышаем кваліфікацыю работнікаў, што дазваляе ўмацаваць нашы ўнутраныя кадравыя рэзервы: спецыяліст мае магчымасць атрымаць шэраг сумежных прафесій і, як кажуць, працаваць па розных прафесіях».
Вадзім Лось.
Фота аўтара.
Оформите заявку на сайте, мы свяжемся с вами в ближайшее
время и ответим на все интересующие вопросы.
Наши специалисты ответят на любой интересующий вопрос
