Савет ветэранаў працы ААТ "Гомельшкло", у рамках Рэспубліканскай акцыі па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый "Кветкі дабра", у намінацыі "Вечная памяць героям", выканалі работы па добраўпарадкаванні і азеляненні клумбы ў парку "ПЕРАМОГІ".
Гэта выдатная акцыя - пасадка раслін, кветак у гонар абаронцаў Радзімы, якія загінулі ў баях у гады Вялікай Айчыннай вайны, прымеркавана да 80-годдзя з Дня Вялікай ПЕРАМОГІ.
Ветэраны працы прадпрыемства сваім прыкладам пастараліся прывіць падрастаючаму пакаленню пачуццё сацыяльнай адказнасці і патрыятызму, павагі да ветэранаў, а таксама захаваць памяць аб подзвігах удзельнікаў ВАВ, выказаць ім падзяку.
Злучаючы жывую прыгажосць кветак і ідэю ўслаўлення подзвігу продкаў, мы аддаём ім даніну памяці і павагі. Прысвячаючы ветэранам вайны сваю працу - выказваем вялікую падзяку за магчымасць жыць у мірны час, адзначылі актывісты Савета ветэранаў працы.
Оформите заявку на сайте, мы свяжемся с вами в ближайшее
время и ответим на все интересующие вопросы.
Наши специалисты ответят на любой интересующий вопрос
