Гомельскія шклоробы прынялі актыўны ўдзел у рэгіянальным суботніку, які прайшоў 22 сакавіка ў Гомельскай вобласці.
Падчас суботніка калектыў шклозавода добраўпарадкоўваў помнікі і воінскія пахаванні ў мікрараёне Касцюкоўка. Працоўны дэсант гомельскіх шклозаводцаў дружна наводзіў парадак у парку Перамогі.
У Год добраўпарадкавання сабраныя ў рамках суботніка сродкі будуць накіраваны на рэканструкцыю комплексу воінскай славы ў гонар аперацыі "Баграціён" у Светлагорскім раёне Гомельскай вобласці.
Вадзім Лось.
