Беларускі падарожнік і майстар мастацкай фатаграфіі Анатоль Карніенка, які нарадзіўся ў 1938 годзе і стаяў ля вытокаў стварэння фоталабараторыі Гомельскага шклозавода, працаваў фотакарэспандэнтам газеты "Наватар "("Гомельскі шкловар") ААТ "Гомельшкло", перадаў СШ № 13 г. Гомеля імя Пятра Басянкова, якую скончыў у 1957 годзе, мастацкія фатаграфіі і свае шматлікія ўзнагароды.
У знак падзякі адміністрацыя і вучні школы арганізавалі выставу работ Анатоля Іванавіча, а таксама сустрэчу з ім.
З першых вуснаў рабяты пачулі апавяданні гэтага легендарнага для Касцюкоўкі чалавека аб шматлікіх кутках Зямлі, гарах і створаных фотаздымках.
Гэта была сапраўды цёплая і шчырая сустрэча. Работы мэтра мастацкай фатаграфіі, старажыла мікрараёна Касцюкоўка і найстарэйшага фотамастака Гомельшчыны размешчаны ў правым крыле школы. Яны будуць прадстаўлены тут пастаянна. Так высока калектыў школы ацаніў заслугі і падарунак свайго выпускніка.
ВАДЗІМ ЛОСЬ.
На здымку: у СШ №13 горада Гомеля імя Пятра Басенкова на сустрэчы з Анатолем Карніенкам.
Фота аўтара.
Оформите заявку на сайте, мы свяжемся с вами в ближайшее
время и ответим на все интересующие вопросы.
Фотогалерея
1/5
—
Наши специалисты ответят на любой интересующий вопрос
