Выбары Прэзідэнта Беларусі назначаны на 26 студзеня 2025 года.
ЦВК Беларусі зарэгістраваны 7 ініцыятыўных груп па зборы подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у Прэзідэнты: дзейнага Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі, старшыні Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі Алега Гайдукевіча, старшыні Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці Аляксандра Хіжняка, начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Мінгарвыканкама Вольгі Чамаданавай, індывідуальнага прадпрымальніка Ганны Канапацкай, старшыні рэспубліканскага савета грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз афіцэраў" Сяргея Бобрыкава, першага сакратара Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Беларусі Сяргея Сыранкова.
Цяпер праходзіць наступны этап выбарчай кампаніі - збор подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у Прэзідэнты. Гэты этап пачаўся 7 лістапада і завершыцца 6 снежня 2024 г. Зарэгістраваным ініцыятыўным групам неабходна сабраць не менш за 100 тысяч подпісаў.
Нагадваем ключавыя даты падрыхтоўкі і правядзення выбараў Прэзідэнта Беларусі.
Асноўны дзень галасавання - 26 студзеня 2025 года. Датэрміновае галасаванне пачнецца 21 студзеня 2025 года.
Збор подпісаў за вылучэнне ў кандыдаты ў Прэзідэнты Беларусі працягнецца да 6 снежня.
Нацыянальныя наглядальнікі павінны акрэдытавацца да 20 студзеня 2025 года.
Оформите заявку на сайте, мы свяжемся с вами в ближайшее
время и ответим на все интересующие вопросы.
Фотогалерея
1/1
—
Наши специалисты ответят на любой интересующий вопрос
